ТЫБЕ́ЦКАЯ МО́ВА,

мова тыбецка-бірманскай галіны кітайска-тыбецкіх моў. Літ. пісьмовая Т.м. як мова ламаісцкай царквы ўжываецца ў Кітаі, Манголіі, Бураціі, Тыве. Пашырана ў зах. частцы Тыбецкага нагор’я (Кітай). Пісьмовая Т.м. і яе лхаскі дыялект — сродкі міжплемянных зносін і справаводства на ўсёй тэр. Тыбецкага р-на Кітая. Належыць да моў ізаляванага ладу (з некат. адхіленнямі). Узнікненне літ. мовы звязана з паяўленнем пісьменства (самы стараж. помнік — надпіс у манастыры Сам’е, 7 ст.) і пранікненнем у Тыбет будызму. Сучасная літ. Т.м. захавала са стараж. часоў традыц. арфаграфію, граматыка змянілася мала, інавацыі пераважна ў лексіцы.

Літ.:

Рерих Ю.Н. Тибетский язык. М., 1961;

Парфионович Ю.М. Тибетский письменный язык. М., 1970.

А.​А.​Кожынава.

т. 16, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)